Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднако́лерны, ‑ая, ‑ае.

Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае. Марціновіч.

аднако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Аднаколавая, лёгкая тачка. [Васіль:] «А ручкі ў гэтых аднаколках якраз як у плузе...» Кулакоўскі.

аднако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка.

2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую гаспадарку).

аднакра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднакратнага. Аднакратнасць дзеяння. Аднакратнасць дзеяслова.

аднакра́тны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца за адзін прыём, не паўтараючыся (пра нейкае дзеянне або з’яву); аднаразовы.

аднакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адзінакроўны.

аднаку́рснік, ‑а, м.

Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім‑н. Да поезда заставалася многа часу, і.. [Лемяшэвіч] вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябра-аднакурснік. Шамякін.

аднаку́рсніца, ‑ы, ж.

Жан. да аднакурснік.

аднале́так, ‑тка, м.

Аднагадовая расліна.

аднале́тнік, ‑а, м.

Тое, што і адналетак.