аднака́шнік, ‑а, м.
Разм. Таварыш па сумесным навучанні, выхаванні. Спаць даводзілася мне, як і большасці маіх аднакашнікаў, на мулкіх «святых» лаўках сінаногі. Бядуля. Наперадзе чарнее яшчэ адзін коннік, то набліжаючыся, то аддаляючыся. Гэта едзе таварыш, аднакашнік. Лупсякоў.
аднакватэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з адной кватэры. Аднакватэрны дом.
адна́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і аднолькавы. Праўда, не заўсёды грэбля з аднакаю сілай бунтавала сялянскія душы. Колас. Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя абсаджаныя садкамі хаткі. Гартны. [Дубіку] хоць бы што — ён заўсёды аднакі. Скрыган.
аднакла́снік, ‑а, м.
Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе з кім‑н. Са школы.. [Пеця і Даша], як суседзі, заўсёды вярталіся разам, часцей — у шумным натоўпе аднакласнікаў. Ракітны.
аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.
аднакле́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з адной клеткі (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). Аднаклетачныя водарасці. Аднаклетачныя бактэрыі.
аднаклу́бнік, ‑а, м.
Той, хто належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб’яднання.