адстава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. адставаць — адстаць (у 1–4 знач.).
адстава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.
Незак. да адстаць.
адста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.
1. што. Пераставіць, адсунуць убок. Выпілі да дна, толькі старая, ледзь паспытаўшы, адставіла чарку ўбок. Броўка. // Адвесці ўбок, выставіць (руку, нагу, губы і пад.). [Іван Іванавіч] крочыў спераду, моцна адставіўшы адну руку, і цягнуў каляску. Карпюк. Жвір адставіў нагу і затупаў наском туфля па падлозе. Адамчык. Тодар аж губы адставіў, і вусы яго светлыя натапырыліся ад здзіўлення. Крапіва.
2. перан.; каго. Вызваліць ад выканання якіх‑н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой‑н. справай. І хоць Костуся ад працы ў сельсавеце і адставілі, але і ён прыйшоў. Чорны.
3. што і без дап. Каманда для адмены папярэдняй каманды, для спынення якіх‑н. дзеянняў. [Урач:] — Сёння ўначы адыходзіць каравая, трэба будзе неадкладна паведаміць амерыканцам... — Адставіць! — сціснуйшы кулакі, прашаптала Галіна Пятроўна. Шамякін.
адстагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Перастаць стагнаць. Адстагнаў, адмаліўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара. // перан. Скончыць пакутаваць; памерці.
2. Прастагнаць пэўны час.
адста́ласць, ‑і, ж.
Стан адсталага; нізкі ўзровень развіцця. Культурная адсталасць. □ Нацыянальная палітыка Савецкага ўрада была накіравана на тое, каб ліквідаваць адсталасць раней прыгнечаных нацый. Пшыркоў. Мухтар паведаміў мне, што гэтыя паўгода ён тут не сядзеў, склаўшы рукі, а ліквідаваў сваю, як ён сказаў, тэхнічную адсталасць. Васілёнак.
адста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які астаўся ззаду пры перамяшчэнне руху. Адсталая ад выраю птушка.
2. Які адстаў у эканамічным развіцці. [Максіманаў:] — Наш раён па сярэдніх паказчыках не лічыцца адсталым. Шахавец. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.
3. Які знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця ў параўнанні з іншымі. Адсталая народнасць. Адсталая тэхніка. □ Думкі нават самых адсталых, цёмных, несвядомых людзей за апошнія гады пайшлі ў іншы бок. Чорны. // у знач. наз. адста́лы, ‑ага, м.; адста́лая, ‑ай, ж. Выйсці з ліку адсталых. // Які не адпавядае патрабаванням часу, устарэлы. Адсталыя погляды. Адсталая тэорыя.
адста́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Канчатковае звальненне з вайсковай службы, а таксама (да рэвалюцыі) з цывільнай дзяржаўнай службы. Падаць у адстаўку. Прыняць адстаўку. Капітан у адстаўцы. // У капіталістычных краінах — расфарміраванне кабінета міністраў, адыход ад улады ўрада ці паасобных міністраў. // Прызнанне непрыгоднасці чаго‑н. Сіла Скарыны і заключаецца ў тым, што ён.. выдаў кнігі на даступнай свайму народу мове і тым самым даў адстаўку ў літаратуры як мёртвай латыні, так і бяздушнай царкоўнаславяншчыне. Алексютовіч.
адста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адставіць (у 1 знач.).
адстаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адстаўляць.
адстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адставіць (у 1, 2 знач.).