Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адклеіць.

адкле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Аддзяліцца, адстаць (пра што‑н. прыклеенае). Марка адклеілася.

адкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Аддзяліўшы, зняць прыклеенае; адарваць, адляпіць. Адклеіць канверт.

адкле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклейваць — адклеіць.

адкле́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адклеіцца.

2. Зал. да адклейваць.

адкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адклеіць.

адклеймава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адклеймаваць.

адклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

Паставіць кляймо на пэўных прадметах, групе прадметаў; заклеймаваць. Адклеймаваць лес. Адклеймаваць жывёлу на забой.

адклёпванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклёпваць — адкляпаць.

адклёпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкляпацца.

2. Зал. да адклёпваць.