Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самавя́з, ‑а, м.

Гальштук або пояс, якія завязваюцца на сабе пры надзяванні.

самагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўзнаўляе гукі мовы пры дапамозе адпаведнага механізма. Самагаворны апарат.

самагартава́нне, ‑я, н.

Здольнасць некаторых металічных сплаваў адвольна загартоўвацца на халодным паветры пасля награвання да гартавальнай тэмпературы. Самагартаванне магніевых сплаваў.

самагіпно́з, ‑у, м.

Тое, што і самаўнушэнне.

самаго́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дастатковы.

самаго́н, ‑у, м.

Тое, што і самагонка. [Тыталь] ведае Грэчку, не раз яшчэ заходзіў да яго ў хату, частаваўся самагонам. Мележ. Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва.

самагонаварэ́нне, ‑я, н.

Прыгатаванне самагону. Змагацца супраць самагонаварэння.

самагонакурэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і самагонаварэнне.

самаго́начны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да самагонкі. Самагоначны пах. // Прызначаны для прыгатавання самагонкі. Самагоначны посуд.

самаго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Самаробная гарэлка са злакаў, караняплодаў, садавіны. На стале, засланым святочным абрусам,.. стаялі талеркі са скрылькамі сала,.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха. Шамякін.