Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.

1. што. Аддзяліць частку чаго‑н. рэжучым інструментам. Выняўшы свежую, дамашняй выпечкі, буханку хлеба, [цётка] адрэзала акраец. Скрыпка. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка.

2. што. Аддзяліць частку зямельнага ўчастка. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля, абкружанага з усіх бакоў высокай сцяной бору, і стараўся ўгадаць, з якога боку адрэжуць у Жагулы лішні кусок зямлі, дзе давядзецца Якубу забудавацца. Крапіва. Карычанцы прыйшлі, каб ім панскай зямлі адрэзалі па кавалку. Скрыган.

3. што, ад чаго што. Аддзяліць, разлучыць, пазбавіўшы зносін, сувязі з кім‑, чым‑н. Адрэзаць авангард ад галоўных сіл.

4. што. Перагарадзіць (дарогу, праход і пад.). Трэба было хутчэй дапаўзці да лесу, пакуль браневікі не адрэзалі нам дарогу. Карпюк. Матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякія шляхі да адступлення. Лынькоў. // Зрабіць немагчымым дасягненне якой‑н. мэты. Некалькі разоў парываўся [Іван] вярнуцца .. назад дадому, але жонка адрэзала ўсе шляхі да гэтага звароту: перасварылася з усім калгасам. Васілевіч.

5. без дап. Разм. Рэзка і ў катэгарычнай форме сказаць, заявіць. [Камендант:] — Кідай зброю!.. — І не падумаю, — адрэзала Юзя. Бажко. — Мне з вамі няма аб чым гаварыць, — адрэзала Ніна і пакінула Гаркуна пасярод хаты. Гроднеў.

•••

Як (нажом) адрэзаць — катэгарычна (сказаць), рашуча прыпыніць якое‑н. дзеянне.

адрэ́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адрэзваць — адрэзаць (у 1, 2 знач.).

адрэ́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адрэзацца.

2. Зал. да адрэзваць.

адрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адрэзаць.

адрэкамендава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адрэкамендаваць.

адрэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам. Карпюк. — Вы старшыня сельсавета? — спытаў ён і, заўважыўшы, што Васіль Ціханавіч прыглядаецца да яго, адрэкамендаваўся: — Я загадчык аддзела прапаганды і агітацыі райкома. Сіўцоў.

адрэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

1. Знаёмячы, назваць каго‑н., яго занятак. — Знаёмцеся, вось, — адрэкамендавала яго Антаніна Лятроўна, — Леанід Іванавіч, наш гісторык і кіраўнік школьнай самадзейнасці. Васілевіч.

2. Ахарактарызаваць у якасці каго‑н. — Вось, бацька, прывёў я ваяку! Партызанам хоча быць, — адрэкамендаваў Цімох Саўку Мільгуна. Колас.

адрэкамендо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адрэкамендавацца.

2. Зал. да адрэкамендоўваць.

адрэкамендо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адрэкамендаваць.

адрэналі́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое выдзяляецца надныркавымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна і служыць лекавым сродкам. Раствор адрэналіну.