адбарані́ць, ‑бараню, ‑бароніш, ‑бароніць; зак., каго-што, ад каго-чаго.
Абараніць каго‑н., засцерагчы ад чыіх‑н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Адбараніць ад хуліганаў. Адбараніць ад сабак.
адбараня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да адбараніцца.
адбараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адбараніць.
адбарса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адбарсаць.
адбарса́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Развязаць аборы ў лапцях.
адба́ўка, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбаўляць — адбавіць.
адбаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адбаўляць.
адбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адбавіць.
•••
Хоць адбаўляй — аб чым‑н., чаго ёсць занадта многа.
адбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.
адбе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Не мець магчымасці больш бегаць, скончыць бегаць. Ён ужо адбегаў сваё.