Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адму́чванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмучваць — адмуціць.

адму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмуціць.

адму́чыцца, ‑мучуся, ‑мучышся, ‑мучыцца; зак.

Прамучыцца пэўны час. [Дзед:] — Я і так буду ўсё жыццё локці сабе кусаць — гэта ж праз мяне ты амаль цэлы год у канцлагеры адмучыўся, ледзь жывы астаўся. Сачанка. // Скончыць, перастаць мучыцца. // Памерці; смерцю пазбавіцца ад мук. — Гарыць увесь [пра закатаванага фашыстамі да непрытомнасці хлопчыка] ... Дзе толькі сілы бяруцца! Тут і мужык не вытрымае ... Той, што сувязны быў, памёр. Адмучыўся бедалага. Бураўкін.

адму́чыць, ‑мучу, ‑мучыш, ‑мучыць; зак.

Прамучыць пэўны час.

адмыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмываць — адмыць.

адмыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адмыцца.

2. Зал. да адмываць.

адмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмыць.

адмыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмыкаць — адамкнуць, адмыкацца — адамкнуцца.

адмыка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адамкнуцца.

2. Зал. да адмыкаць.

адмыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адамкнуць.