Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адмо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адмоўнага. У гэтым рамане паказан таксама поп, але ён паказан як жывы чалавек, з усімі сваімі адмоўнасцямі і дадатнасцямі. Чорны.

адмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адмаўляе што‑н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны. // Які паказвае на адсутнасць чаго‑н.; процілеглы чаканаму. Адмоўны вынік.

2. Дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы. Адмоўны персанаж. □ [Сцёпка:] «Пішы ў газету.., асвятляй сучаснае жыццё вёскі, змагайся з яе адмоўнымі бакамі». Колас. // Неадабральны, асуджальны. Адмоўны водгук. Выхоўваць у дзяцей адмоўныя адносіны да рэлігіі.

3. Пабудаваны, заснаваны на паняццях, якія што‑н. адмаўляюць. Адмоўнае суджэнне. Адмоўны метад доказу.

4. Меншы за нуль. Адмоўны лік.

5. Спец. Суадносны з тым відам электрычнасць матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі. Адмоўны электрычны зарад.

6. у знач. наз. адмо́ўнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму. Мікола недалюбліваў чамусьці Паўлюкоўскага і заўсёды знаходзіў у яго паводзінах і нават у вершах адмоўнае. Машара.

адмо́ўчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адмаўчацца.

адмо́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адмачыць.

адмо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмочваць — адмачыць.

адмо́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адмочваць.

адмо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмачыць.

адмурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пабудаваць з каменя ці з цэглы; вымураваць. Адмураваць дом.

адмуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Спец. Аддзяліць адны часткі сумесі ад другіх, перамешваючы з вадой і даючы асесці цяжэйшым. Адмуціць вапну.

адму́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адмуціць.