Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпець.

2. у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б’е, лайдак адпеты, і не збіраецца як трэба працаваць. Корбан.

адпе́ў, адпеву, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяваць — адпець.

адпе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; зак.

1. што і без дап. Тое, што і адспяваць.

2. каго. Выканаць над нябожчыкам абрад адпявання.

адпе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпячы.

адпёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адперці.

адпіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адпіцца.

2. Зал. да адпіваць.

адпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпіць.

адпілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпілаваць.

адпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Адрэзаць пілою. Адпілаваць канец бервяна.

адпіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпілоўваць — адпілаваць.