Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

угару, ✂ і угору, прысл. (разм.).

Увышыню, уверх.

  • Шар падняўся ў.
  • Дубы ўзнімаюць у. свае цяжкія кроны.

◊

  • Ісці ўгару (разм.) — 1) атрымаць павышэнне па службе; 2) паспяхова развівацца.

  • Лапкі ўгору (разм. жарт.) — не супраціўляцца.

угоддзе, ✂, н.

Месца, тэрыторыя як аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння (поле, лес, возера і пад.).

  • Сенакосныя ўгоддзі.
  • Лясныя ўгоддзі.

угодкі, ✂ (уст.).

Гадавіна звычайна з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

угодлівы, ✂.

Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы.

  • У. чалавек.

|| наз. угодлівасць, ✂.

угоднік, ✂, м.

  1. Угодлівы чалавек (разм.).

  2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём.

|| ж. угодніца, ✂.

угодніцтва, ✂, н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

  • Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.

угоднічаць, ✂; незак. (разм.).

Весці сябе ўгодліва.

  • У. перад начальнікам.

уголас, прысл.

  1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

    • Чытаць у.
  2. перан. Адкрыта, на людзях.

    • Заявіць пра што-н. у.