Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бада́й, (разм.).

  1. часц. Ужыв. для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёнаў.

    • А б. ты прапаў!
  2. пабочн. сл. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н.

    • Па багацці ўбораў няма, б., прыгажэйшай пары года, як восень.
  3. прысл. Амаль.

    • Тут некалі корчмы стаялі б. праз кожныя дзесяць кіламетраў.

бада́цца, ✂; незак.

  1. Мець звычку бадаць, быць бадлівым.

    • Асцярожна, гэта карова бадаецца.
  2. Бадаць каго-н. або адзін аднаго.

    • На лузе бадаліся бычкі.

◊

  • Бадай ці не... — падобна на тое, што.

  • Бадай што —

    1. (пабочн. сл.) — магчыма што, відаць што.

      • Б. што, я з вамі згодзен;

    2. амаль, амаль што.

      • Мы ўжо праехалі б. што паўдарогі.

бада́ць, ✂; незак.

Біць ілбом, калоць рагамі.

|| зак. забадаць, ✂.

|| аднакр. бадануць, ✂ і баднуць, ✂.

бадзёры, ✂.

Поўны сіл, здароўя, энергіі.

  • Б. хлопец.

|| наз. бадзёрасць, ✂.

бадзя́га​1, ✂, ж.

Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму.

  • Націрацца бадзягай.

бадзя́га​2, ✂, м.; ✂, ж..

Бяздомны, без пэўнага занятку чалавек, які ўвесь час блукае, бадзяецца дзе-н.

  • Хадзіць бадзягай па свеце.

|| прым. бадзяжніцкі, ✂ і бадзяжны, ✂.

  • Бадзяжніцкае жыццё.
  • Бадзяжны люд.

бадзя́жніцтва, ✂, н.

Характар жыцця бадзягі .

бадзя́к, ✂, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калючкамі на лісці і пурпуровымі кветкамі.

|| прым. бадзяковы, ✂.

бадзя́цца, ✂; незак.

  1. Весці бадзяжніцкае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё.

    • Б. па свеце.
  2. Марна траціць час, сланяючыся без справы.

    • Б. па вуліцы.

|| наз. бадзянне, ✂.

бадлі́вы, ✂.

Які мае звычку бадацца.

  • Бадлівая карова.
  • Бадлівай карове бог рог не дае (прыказка).

|| наз. бадлівасць, ✂.