Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бэж, нескл.

Тое, што і бэжавы.

  • Сукенка колеру б.

бэ́жавы, .

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

  • Бэжавае паліто.

бэз, , м.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.

  • Букет бэзу.

|| прым. бэзавы, .

бэзава-...

Першая частка складаных слоў са знач. бэзавы — колеру бэзу, светла-ліловы, са светла-ліловым адценнем, напр. бэзава-сіні, бэзава-фіялетавы.

бэ́каць, ; незак. (разм.).

  1. Тое, што і бляяць.

  2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела.

    • За зіму навучыўся трохі б.

|| наз. бэканне, .

бэ́лечны, .

Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек.

  • Бэлечнае перакрыццё.

бэ́лька, , ж.

Брус, які апіраецца на сцены і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.).

  • Палажыць новую бэльку.

бэ́ра, , ж.

Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады.

  • Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт груш.

  • Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.

бэ́рсаць, ; незак. (разм.).

  1. Блытаць, заблытваць.

    • Б. ніткі.
  2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці.

    • Б. сетку.

|| наз. бэрсанне, .

бэ́сціць, ; незак. (разм.).

  1. Знеслаўляць, ганьбіць, зневажаць.

    • Б. добрае імя.
  2. Брудзіць, трапаць, псаваць.

    • Б. вопратку.

|| зак. збэсціць, .

|| наз. бэшчанне, .