Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо, злуч.

  1. злуч. уступальны. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па значэнню супадае са злучнікам «таму што».

    • Хадзем шпарчэй, бо спазнімся.
  2. злуч. уступальны. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў «а то», «іначай».

    • Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень.
  3. часц. Ужыв. ў мове пасля слова з лагічным націскам і служыць для указання на дадзенае слова (разм.).

    • Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.

боб1, , м.

  1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

  2. Плады гэтай расліны.

    • Параны б.

  • Наесціся жалезнага бобу (разм.) — набрацца цярплівасці.

  • Хто ў боб, хто ў гарох (разм. неадабр.) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні.

  • Бобу ў гаросе шукаць (разм. неадабр.) — рабіць што-небудзь недарэчнае.

|| прым. бабовы, .

боб2, , м.

У бобслеі: род саней з рулявым кіраваннем.

бо́бка, , ж. (разм.).

  1. Асобнае зерне чаго-н.

    • Б. гароху.
  2. Круглы камячок, шарык.

    • Бобкі граду.
  3. Круглая крапінка на матэрыі і інш., гарошынка.

    • Сукенка ў бобкі.

бо́брык, , м.

Від сукна з кароткім стаячым ворсам.

|| прым. бобрыкавы, .

бо́брыкам, прысл.

Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы.

  • Стрыгчыся б.

бо́бслей, , м.

Від спорту: скарасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе.

бог, , м.

  1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

  2. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

    • Б. электразваркі.

  • Як бог дасць (разм.) — як прыйдзецца.

  • Божа збаў (разм.) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

  • Дай (не дай) бог (божа) (разм.) — пра пажаданні чаго-н.

  • Крый бог (разм.) — выраз ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.

  • Напрамілы бог (разм.) — вельмі прасіць аб чым-н.

  • Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

  • Памагай бог (разм.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.

  • Як у бога за пазухай (разм.) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| памянш. бажок, .

|| прым. божы, і боскі, .

  • Кожны божы дзень (штодзённа; разм.).
  • Божая кароўка (жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі).
  • Боскае стварэнне.

богаадсту́пнік, , м.

Той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога.

|| ж. богаадступніца, .

|| прым. богаадступніцкі, .

богаадсту́пніцтва, , н.

Адмаўленне ад веры ў бога.