Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бой1, , м.

  1. гл. біцца, біць.

  2. Узброенае сутыкненне, бітва.

    • Наступальны б.
  3. Барацьба спартыўная, спаборніцтва.

    • Кулачны б.
  4. перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.

    • Б. з недахопамі.

бой2, , м.

Бітая пасуда, шкло і пад.

  • Цагляны б.

бо́йка1, , ж.

Прылада для збівання масла.

бо́йка2, , ж.

  1. гл. біць.

  2. Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі.

бо́йкі, .

  1. Рашучы, смелы.

    • Б. хлопец.
  2. Скоры, жвавы.

    • Б. адказ вучня.
    • Бойка (прысл.) адказваць на пытанні.
  3. Людны, ажыўлены.

    • Б. рынак.

  • Бойкае пяро ў каго — пра чалавека, які лёгка і хутка піша, сачыняе.

|| наз. бойкасць, .

  • Б. характару.

бо́йлер, , м. (спец.).

Апарат для награвання вады ў сістэмах цеплазабеспячэння.

|| прым. бойлерны, .

  • Бойлерная (наз.) на ЦЭЦ (памяшканне, дзе знаходзіцца бойлер).

бо́йня, , ж.

  1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса.

  2. перан. Масавае забойства людзей; пабоішча.

    • Крывавая б.

|| прым. боенскі, .