Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бог, , м.

  1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

  2. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

    • Б. электразваркі.

  • Як бог дасць (разм.) — як прыйдзецца.

  • Божа збаў (разм.) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

  • Дай (не дай) бог (божа) (разм.) — пра пажаданні чаго-н.

  • Крый бог (разм.) — выраз ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.

  • Напрамілы бог (разм.) — вельмі прасіць аб чым-н.

  • Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

  • Памагай бог (разм.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.

  • Як у бога за пазухай (разм.) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| памянш. бажок, .

|| прым. божы, і боскі, .

  • Кожны божы дзень (штодзённа; разм.).
  • Божая кароўка (жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі).
  • Боскае стварэнне.

богаадсту́пнік, , м.

Той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога.

|| ж. богаадступніца, .

|| прым. богаадступніцкі, .

богаадсту́пніцтва, , н.

Адмаўленне ад веры ў бога.

богаслужэ́нне, , н.

Адпраўленне служыцелямі культу рэлігійных абрадаў у царкве; царкоўная служба.

|| прым. богаслужэбны, .

богатвары́ць, ; незак.

Бязмежна любіць.

  • Б. мастацтва.