Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́ўтацца, ; незак. (разм.).

  1. Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

    • Боўтаецца вада ў біклазе.
  2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

    • Б. ў рэчцы.
  3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

    • Б. лыжкай у місцы.

|| зак. боўтнуцца, .

  • Бабёр боўтнуўся ў ваду.

|| наз. боўтанне, .

бо́ўтаць, ; незак. (разм.).

  1. Памешваць, рухаць чым-н. у вадкасці.

    • Б. апалонікам.
  2. чым. Рабіць рухі чым-н. звешаным.

    • Б. вяслом.

|| зак. боўтнуць, .

|| наз. боўтанне, , .