Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бла́га, безас. у знач. вык.

  1. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны.

    • Жывецца не б.
  2. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н.

    • Чалавеку зрабілася б.

Благавешчанне, ✂, н.

Адно з веснавых хрысціянскіх свят.

|| прым. благавешчанскі, ✂.

благаславе́нны, ✂ (высок.).

Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты.

  • Б. час.
  • Б. край.

благаславі́ць, ✂; зак.

  1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасце.

    • Б. маладых.
  2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н. Б. на подзвігі.

|| незак. благаслаўляць, ✂.

|| наз. благаславенне, ✂.

благата́, ✂, ж. (разм.).

  1. гл. благі.

  2. Зло, дрэнны ўчынак.

  3. м. і ж. Благі, злы чалавек.

    • Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благаце — блага і на куце (прыказка).

благі́, ✂.

  1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

    • Благія землі.
    • Б. чалавек.
  2. Дрэнны ў маральных адносінах.

    • Б. ўчынак.
  3. Худы, з хваравітым выглядам.

    • Б. з твару.
  4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

    • Благія прывычкі.

◊

  • Благое вока — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| наз. благата, ✂.

блака́да, ✂, ж.

  1. Акружэнне войск праціўніка з мэтай знішчэння, а таксама ізаляцыя якой-н. дзяржавы, горада.

    • Б. Ленінграда.
    • Эканамічная б.
  2. Выключэнне функцый якога-н. органа або сістэмы арганізма (спец.).

    • Навакаінавая б.

|| прым. блакадны, ✂.

блакга́ўз, ✂, м.

Абарончае ўмацаванае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага або артылерыйскага агню.

|| прым. блакгаўзны, ✂.

блакірава́ць, ✂; зак. і незак.

  1. Арганізаваць (-зоўваць) блакаду.

    • Б. партызан.
    • Б. дарогу (перан. перагарадзіць (-роджваць) праход, шлях і пад.).
  2. Закрыць (-ываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач. і спец.).

|| наз. блакіраванне, ✂ і блакіроўка, ✂.

блакіро́ўка, ✂, ж.

  1. гл. блакіраваць.

  2. Сістэма сігнальных устройстваў для рэгулявання руху цягнікоў.

|| прым. блакіровачны, ✂.