Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́бен, ✂, м.

  1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

    • Біць у б.
  2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

буга́й, ✂, м.

  1. Тое, што і бык (у 1 знач.).

  2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, якая, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову бугая.

буго́р, ✂, м.

Невялікае ўзвышша, узгорак.

|| памянш. бугарок, ✂.

бугры́сты, ✂.

Пакрыты буграмі.

  • Бугрыстая дарога.

|| наз. бугрыстасць, ✂.

бу́да, ✂, ж.

  1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка і пад.

  2. Верх над карэтай, брычкай.

  3. Шалаш, будан.

будава́цца, ✂; незак.

  1. Будаваць сабе дом або іншы будынак.

  2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

    • Будуюцца жывёлагадоўчы комплекс.

|| зак. пабудавацца, ✂.

будава́ць, ✂; незак.

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. камбайны.
  2. перан. Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новае жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.

◊

  • Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.

  • Будаваць паветраныя палацы (іран.) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| зак. выбудаваць, ✂ і пабудаваць, ✂.

|| наз. пабудова, ✂ і будаванне, ✂.

|| прым. будаўнічы, ✂.

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.

буда́н, ✂, м.

  1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

  2. Верх, пакрыццё павозкі (разм.).

|| прым. будановы, ✂.

будара́жыць, ✂; незак.

Узрушваць, непакоіць, узбуджаць.

|| зак. узбударажыць, ✂.

|| звар. бударажыцца, ✂.

будаўні́к, ✂, м.

  1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

    • Брыгада будаўнікоў.
  2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.

    • Будаўнікі новага грамадства.

|| прым. будаўніцкі, ✂.