будава́ць, ; незак.

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. камбайны.
  2. перан. Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новае жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.

  • Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.

  • Будаваць паветраныя палацы (іран.) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| зак. выбудаваць, і пабудаваць, .

|| наз. пабудова, і будаванне, .

|| прым. будаўнічы, .

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)