Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бух, выкл.

  1. Ужыв. для абазначэння глухота адрывістага гуку пры удары, стрэле і пад.

    • Прыцэліўся — б.!
  2. у знач. вык. Ужыв. у значэнні дзеясловаў: бухнуць ​2, бухнуцца і бухаць (разм.).

    • Разбегся і б. у раку.
    • Б. аб падлогу.

буха́нка, , ж.

Адна штука печанага чорнага хлеба; бохан.

  • Б. свежага хлеба.

|| прым. буханачны, .

бухга́лтар, , м.

Спецыяліст па бухгалтэрыі (у 1 знач.).

|| ж. бухгалтарка, .

|| прым. бухгалтарскі, .

бухгалтэ́рыя, , ж.

  1. Тэорыя і практыка рахункаводства і дакументальнага гаспадарчага ўліку грашовых сродкаў.

    • Двайная б. (метад уліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя запісваецца двойчы ў розных кнігах, а таксама перан. пра двурушніцкія паводзіны; разм.).
  2. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове.

|| прым. бухгалтарскі, .

  • Бухгалтарскія кнігі.

бухма́ты, .

Пышны, разложысты.

  • Бухматыя кроны.

|| наз. бухматасць, .

бу́хнуцца, ; зак. і аднакр. (разм.).

Упасці, грымнуцца.

  • Б. з воза.

бу́хнуць1, ; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

  • Ад сырасці дзверы б.

бу́хнуць2, ; зак. і аднакр. (разм.).

  1. гл. бухаць.

  2. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

    • Б. жменю солі ў місу.
  3. Бухнуцца.

    • Б. з печы на падлогу.

бу́хта, , ж.

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

  • Ціхая б.

бухто́рыць, ; незак. (разм.).

Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.

  • Пачалі народ б.