Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бра, нескл., н.

Насценнае асвятляльнае прыстасаванне.

  • Выключыць б.

бра́ва, выкл.

Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

  • Крычаць: «Брава!»

брава́да, , ж.

Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.

браві́раваць, ; незак.

Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выхваляцца.

  • Б. небяспечнасцю.

|| наз. бравіраванне, .

браву́рны, .

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

  • Б. марш.

|| наз. бравурнасць, .

бра́вы, .

Мужны з выгляду; удалы, малайцаваты.

  • Б. мужчына.

|| наз. бравасць, .

бравэ́рка, , ж.

Армяк, іншы раз падшыты аўчынамі.

бра́га, , ж.

  1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку.

  2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

  3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам. Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| памянш. бражка, .

|| прым. бражны, .

браджэ́нне, , н.

  1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

  2. перан. Хваляванне, узбуджэнне.

    • Б. сярод рабочых.

брадзі́льны, .

Які мае адносіны да браджэння (у 1 знач.).

  • Б. чан.