Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брыво́, ✂, н.

Дугападобная палоска валасоў над вочнай ямінай.

  • Чорныя бровы.

|| прым. броўны, ✂.

  • Броўныя дугі.

брыг, ✂, м.

Марское двухмачтавае паруснае судна 18—19 ст. з прамымі ветразямі.

брыга́да, ✂, ж.

  1. Вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў або палкоў, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных суднаў.

    • Танкавая б.
  2. Асабовы склад, які абслугоўвае цягнік.

    • Кандуктарская б.
  3. Вытворчая група, а таксама наогул група, аб’яднаная якім-н. агульным заданнем, дзейнасцю.

    • Б. слесараў.
    • Палявая б.
    • Канцэртная б.

|| прым. брыгадны, ✂.

  • Б. падрад.

брыгадзі́р, ✂, м.

  1. Кіраўнік брыгады (у 2 і 3 знач.).

    • Калгасны б.
  2. Ваенны чын у рускай арміі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.

|| прым. брыгадзірскі, ✂.

брыгадзі́рыха, ✂, ж. (разм.).

Жонка брыгадзіра.

брыганці́на, ✂, ж.

Двухмачтавае паруснае судна з прамымі ветразямі на насавой і касымі на кармавой мачтах.

брыда́, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. ж. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае.

    • Снілася нейкая б., і цяпер яшчэ праціўна.
    • Наслухацца рознай брыды.
  2. м. і ж. Пра каго-н. брыдкага, паскуднага, агіднага.

бры́джы, ✂, м.

Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена (першапачаткова прызначаліся для верхавой язды).

бры́дзіцца, ✂; незак.

Адчуваць агіду да каго-, чаго-н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца.

брыдзі́ць, ✂; незак.

Рабіць брыдкім, непрыгожым.

  • Гэта прычоска брыдзіць твой твар.