брыга́да, , ж.

  1. Вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў або палкоў, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных суднаў.

    • Танкавая б.
  2. Асабовы склад, які абслугоўвае цягнік.

    • Кандуктарская б.
  3. Вытворчая група, а таксама наогул група, аб’яднаная якім-н. агульным заданнем, дзейнасцю.

    • Б. слесараў.
    • Палявая б.
    • Канцэртная б.

|| прым. брыгадны, .

  • Б. падрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)