Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бро́вар, , м.

Вінакурны завод.

|| прым. броварскі, .

брод, , м.

  1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

    • Пераправіцца бродам.
  2. След, пракладзены ў траве.

    • Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бродавы, .

бро́йлер, , м.

  1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.

  2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

|| прым. бройлерны, .

  • Бройлерная птушкагадоўля.

бро́кер, , м.

Агент, пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржах, пры куплі-продажы каштоўных папер, тавараў.

|| прым. брокерскі, .

  • Брокерская кантора.

бром, , м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім пахам, якая выкарыстоўваецца ў хіміі, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бромавы, і бромісты, .

  • Бромісты калій.

бронемашы́на, , ж.

Баявы браніраваны аўтамабіль.

бронетранспарцёр, , м.

Браніраваны аўтамабіль для перавозкі мотастралковых войск, грузаў і вядзення бою.

|| прым. бронетранспарцёрны, .

бро́нза, , ж.

  1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

  2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

    • Выстаўка бронзы.
    • Атрымаць бронзу на спаборніцтвах (бронзавы медаль; разм.).

|| прым. бронзавы, .

  • Б. медаль (узнагарода за трэцяе месца ў спартыўных спаборніцтвах).
  • Б. загар (цьмяна-залацісты).

бро́нхі, , ж.

Разгалінаванні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія.

|| прым. бранхіяльны, .

  • Бранхіяльная астма.

бронь, і браня́, , ж.

Замацаванне каго-, чаго-н. за кім-, чым-н., а таксама дакумент на такое замацаванне.

  • Б. на авіябілет.