Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бруд, ✂, м.

  1. Тое, чым што-н. забруджана; гразь.

    • Б. на руках.
    • Куча бруду.
  2. перан. Што-н. нізкае, амаральнае.

    • Нянавісць да бруду.

бру́дзіцца, ✂; незак.

Станавіцца брудным, пэцкацца.

|| зак. забрудзіцца, ✂.

бру́дны, ✂.

  1. Нячысты, з брудам на паверхні.

    • Брудныя рукі.
  2. Пра колер: невыразны, няяркі, нячысты.

    • Б. колер.
  3. перан. Пазбаўлены маральнай чысціні, агідны.

    • Брудная душа.

|| наз. бруднасць, ✂.

брудэрша́фт:

  • піць брудэршафт або піць на брудэршафт з кім — трымаючы чаркі ў скрыжаваных руках і чокаючыся, выпіць «на ты».

бруі́цца, ✂; незак.

Цячы, пераліваючыся струменямі.

  • Бруіцца празрысты ручай.

бруі́ць, ✂; незак.

Тое, што і бруіцца.

Кроў бруіць у жылах.

брук, ✂, н.

Праезджая частка вуліцы, плошчы, якая вымашчана каменем.

бруне́т, ✂, м.

Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі.

|| ж. брунетка, ✂.

брус, ✂, м.

  1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў.

  2. Кавалак чаго-н. чатырохграннай формы.

    • Б. сала.
  3. мн. Гімнастычны снарад у выглядзе дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках.

    • Практыкаванні на брусах.

бруско́вы, ✂.

Які мае форму бруска (у 2 знач.).

  • Брусковае мыла.