Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бібліёграф, ✂, м.

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі.

бі́блія, ✂, ж.

Збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прым. біблейскі, ✂.

бібліягра́фія, ✂, ж.

  1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

  2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні.

    • Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфічны, ✂.

бібліятэ́ка, ✂, ж.

  1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

    • Нацыянальная б.
    • Беларусі.
  2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

    • Б. вучонага.
  3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

    • Б. паэта.
    • Б. настаўніка.

|| памянш. бібліятэчка, ✂.

|| прым. бібліятэчны, ✂.

  • Бібліятэчная справа.

бібліятэ́кар, ✂, м.

Работнік бібліятэкі (у 1 знач.).

|| ж. бібліятэкарка, ✂.

|| прым. бібліятэкарскі, ✂.

бібліяфі́л, ✂, м.

Аматар і збіральнік асабліва рэдкіх і каштоўных кніг.

|| ж. бібліяфілка, ✂.

|| прым. бібліяфільскі, ✂.

бібліяфі́льства, ✂, н.

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

|| прым. бібліяфільскі, ✂.

біва́к, ✂, м.

  1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу (гіст.).

  2. Стаянка альпіністаў, турыстаў (спец.).

|| прым. бівачны, ✂.

бігудзі́, нескл.

Трубачкі для завіўкі валасоў.

  • Накруціць валасы на б.

біёграф, ✂, м.

Складальнік чыёй-н. біяграфіі.