бі́цца, ✂; незак.
-
Наносіць пабоі, распачынаць бойку.
-
Весці бой, змагацца.
-
Ударацца аб што-н., у што-н.
-
Калаціцца, кідацца.
-
без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).
-
перан., над чым, з кім-чым і без дапаўнення: Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.
-
Разбівацца (пра шкло, пасуду).
◊
Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.
Біцца як рыба аб лёд (разм.) — гараваць, жыць у цяжкіх умовах.
|| зак. пабіцца, ✂.
|| наз. біццё, ✂ і бой, ✂.
біць, ✂; незак.
-
Удараць, стукаць.
- Б. кувалдай.
- Святло б’е ў вочы (перан.).
-
у што. Ударамі ўтвараць гукі.
-
Ударамі адзначаць што-н., гучаць, вызвоньваць, званіць.
-
Ударамі, гукамі абазначаць што-н.
-
Наносіць удары, збіваць каго-н.
-
Наносіць паражэнне.
-
Забіваць каго-н. (жывёлу, птушак і пад.).
-
Разбіваць, раздрабняць.
-
Страляць, абстрэльваць.
- Б’юць гарматы па акопах.
- Стрэльба добра б’е.
-
У спартыўных гульнях — накіроўваць у цэль; пазбаўляць удзелу ў гульні.
-
перан. Едка высмейваць, крытыкаваць.
- Словы паэта б’юць па бюракратызму.
-
каго (што). Трэсці (пра хваробу, страх і пад. і разм.).
-
Імкліва выцякаць адкуль-н.
- Струмень б’е.
- Жыццё б’е (перан.).
-
Вырабляць пэўным спосабам.
◊
Бібікі (лынды) біць (разм. неадабр.) — гультаяваць, бяздзейнічаць.
Біць крыніцай — бурна развівацца.
Біць на што (разм.) — імкнуцца да чаго-н.
Ногі біць (разм.) — натруджваць ногі працяглай і дарэмнай хадзьбою.
Біць па кішэні (разм.) — уводзіць у страту.
Біць (сябе) у грудзі (разм.) — клясціся, запэўніваць у чым-н.
Біць паклоны (разм.) — нізка кланяцца каму-н.
Біць у адну кропку — дамагацца аднаго чаго-н.
Біць у нос (разм. неадабр.) — патыхаць якім-н. вострым пахам.
Як у бубен біць (разм.) — гаварыць пра што-н. гучна, адкрыта.
|| зак. пабіць, ✂, прабіць, ✂ і разбіць, ✂.
|| наз. біццё, ✂, бой, ✂ і бойка, ✂.
бі́цэпс, ✂, м.
Мышца, якая згінае руку ў лакцявым суставе і галёнку ў каленным суставе.