дзеяслоў | незакончанае трыванне
Наносіць пабоі, распачынаць бойку.
- Хлапчукі б’юцца.
Весці бой, змагацца.
- Б. з ворагам.
Ударацца аб што-н., у што-н.
- Б. галавой аб сцяну.
Калаціцца, кідацца.
- Б. ў знямозе.
без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).
- Сэрца б’ецца.
пераноснае значэнне, над чым, з кім-чым і без дапаўнення: Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.
- Б. над рашэннем задачы.
Разбівацца (пра шкло, пасуду).
- Крышталь б’ецца.
Фразеалагізмы:
- Біцца аб заклад (размоўнае) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.
- Біцца як рыба аб лёд (размоўнае) — гараваць, жыць у цяжкіх умовах.
|| закончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)