Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біно́кль, ✂, м.

Ручная аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў.

  • Тэатральны б.
  • Палявы б.

|| прым. біноклевы, ✂.

біно́м, ✂, м.

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або розніцу адначленаў; двухчлен.

бінт, ✂, м.

Марлевая стужка для перавязкі ран, пераломаў і пад.

  • Перавязаць рану бінтам.

|| памянш. бінцік, ✂.

|| прым. бінтавы, ✂.

  • Бінтавая павязка.

бінтава́ць, ✂; незак.

Перавязваць бінтам.

|| зак. забінтаваць, ✂.

|| звар. бінтавацца, ✂.

|| зак. забінтавацца, ✂.

|| наз. бінтаванне, ✂ і бінтоўка, ✂.