Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біс, выкл.

Выгук (у тэатры, на канцэрце), які выражае просьбу публікі паўтарыць выкананы нумар.

  • На б. праспяваць арыю Ленскага.

бісектры́са, , ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая ідзе з вяршыні вугла і падзяляе яго папалам.

бі́сер, , м., зб.

Дробныя шкляныя або металічныя каляровыя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення.

  • Вышываць бісерам.
  • Сыпаць б. перад свіннямі (перан. дарэмна гаварыць аб чым-н. ці даказваць што-н. невуку).

|| прым. бісерны, .

  • Б. почырк (перан. вельмі дробны).

бі́серына, , ж.

Асобнае зерне бісеру.

|| памянш. бісерынка, .

бісі́раваць, ; зак. і незак.

Выканаць (выконваць) на біс.

біскві́т, , м.

Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.

|| прым. бісквітны, .

  • Бісквітнае пірожнае.