Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біта, , ж.

Прадмет, якім б’юць у некаторых гульнях (напр. пры гульні ў гарадкі).

бі́тва, , ж. (высок.).

Бой.

  • Б. за вызваленне Мінска.

бі́тка, , ж.

У картачнай гульні — карты, узятыя большай або казырнай картай.

біткі́, , м.

Круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса.

  • Б. ў смятане.

бітко́м:

  • бітком набіты (разм.) — напоўнены так, што вельмі цесна.

    • Аўтобус бітком набіты.

біто́н, , м.

Металічная або пластмасавая пасудзіна цыліндрычнай формы з накрыўкай.

  • Малочны б.

|| прым. бітонны, .

бі́ты, .

  1. Забіты, зарэзаны; настраляны (пра дзічыну).

    • Б. вяпрук.
  2. Разбіты на кавалкі, расколаты.

    • Бітая пасуда.
  3. Валены.

    • Бітыя валёнкі.

  • Бітая гадзіна (разм.) — доўгі час, больш за гадзіну.

  • Бітая дарога — уезджаная дарога.