Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біягра́фія, , ж.

  1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

    • Б. Янкі Купалы.
  2. перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

    • Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прым. біяграфічны, .

біяло́гія, , ж.

Комплекс навук аб жывой прыродзе, аб заканамернасцях арганічнага жыцця.

|| прым. біялагічны, .

біяпо́ле, , н.

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

біяпсі́я, , ж.

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнастычных мэтах.

  • Рабіць біяпсію.

|| прым. біяпсічны, .

біятлані́ст, , м.

Спартсмен, які займаецца біятлонам.

|| ж. біятланістка,

|| прым. біятланісцкі, .

біятло́н, , м.

Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

|| прым. біятлонны,

біято́кі, , м. (спец.).

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.