Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бі́знес, ✂, м.

Прадпрыемніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

  • Зрабіць б. на чым-н. (атрымаць даход).

бізнесме́н, ✂, м.

Дзялок, прадпрыемец; той, хто робіць бізнес на чым-н.

|| прым. бізнесменскі, ✂.

бізо́н, ✂, м.

Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай мяккай поўсцю.

|| прым. бізонавы, ✂.

бізу́н, ✂, м.

Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга.

◊

  • Голы як бізун (разм.) — пра вельмі беднага чалавека.

  • Усыпаць бізуноў (разм.) — пакараць каго-н., адсцябаць.