Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бум​1, ✂, м. (разм.).

Штучнае ажыўленне, шуміха вакол чаго-н.

  • Газетны б.

бум​2, выкл. (разм.).

Ужыв. як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухота гуку вялікага звана, выстралу з гарматы і пад.

бум​3, ✂, м. (спец.).

Гімнастычны снарад — брус на дзвюх стойках.

  • Практыкаванні на буме.

бума́жнік, ✂, м.

Невялікая кішэнная папка для папяровых грошай і дакументаў.

бумера́нг, ✂, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.