Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

буфана́да, ✂, ж.

Сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з камічным перабольшаннем.

|| прым. буфанадны, ✂.

бу́фер, ✂, м.

Спецыяльнае прыстасаванне ў паравозах, вагонах, аўтамабілях для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні.

|| прым. буферны, ✂.

буфе́т, ✂, м.

  1. Доўгі стол або стойка для продажу закусак і напіткаў, а таксама невялікая закусачная.

    • Купіць у буфеце.
  2. Шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў.

|| прым. буфетны, ✂.

буфе́тчык, ✂, м.

Прадавец у буфеце (у 1 знач.).

|| ж. буфетчыца, ✂.

|| прым. буфетчыцкі, ✂.

бу́фы, ✂, м.

Пышныя зборкі ў верхняй частцы рукавоў.