Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

булава́, ✂, ж.

  1. Кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара.

    • Атаманская б.
  2. Гімнастычны ручны снарад, які мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

    • Практыкаванні з булавой.

◊

  • І да булавы трэба галава (прыказка; разм.) — галава ва ўсякай справе патрэбна.

|| прым. булаўны, ✂.

була́ны, ✂.

Светла-жоўты з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней).

  • Б. конь.

була́т, ✂, м.

  1. Даўнейшая ўзорыстая цвёрдая сталь для клінкоў.

  2. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі (гіст.).

|| прым. булатны, ✂.

  • Б. меч.

бу́лачная, ✂.

Магазін, дзе прадаюцца розныя булачныя вырабы.

бу́лачнік, ✂, м. (уст.).

Уладальнік булачнай або прадавец булак ці пекар, які іх выпякае.

|| ж. булачніца, ✂.

булён, ✂, м.

  1. Нічым не запраўлены мясны адвар.

    • Курыны б.
  2. Бульбяны суп, засквараны салам.

|| прым. булённы, ✂.

бу́лка, ✂, ж.

  1. Хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб.

  2. Тое, што і буханка.

|| памянш. булачка, ✂.

|| прым. булачны, ✂.

бу́льба, ✂, ж.

  1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.

    • Найлепшае снеданне — б. з селядцом.
  2. Назва беларускага народнага танца.

|| прым. бульбяны, ✂.

  • Б. крухмал.

○

  • Бульба ў мундзірах — звараная з лупінамі бульба.

бульбакапа́лка, ✂, ж.

Машына для капання бульбы.

бульбасаджа́лка, ✂, ж.

Машына, якой садзяць бульбу.