Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бут, ✂, м.

Будаўнічы камень, які звычайна выкарыстоўваецца для закладкі фундаменту.

|| прым. бутавы, ✂.

  • Бутавая кладка.

бу́таль, ✂, м. (разм.).

Тое, што і бутля.

|| прым. бутальны, ✂.

бутанье́рка, ✂, ж.

Кветка або букецік кветак, які прышпільваецца да жаночай сукенкі.

|| прым. бутаньерачны, ✂.

бутафо́р, ✂, м.

Тэатральны служачы, адказны за бутафорыю.

|| прым. бутафорскі, ✂.

бутафо́рыя, ✂, ж.

  1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі, а таксама штучныя прадметы замест сапраўдных на вітрынах магазінаў і інш.

  2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект.

    • Усё гэта б.

|| прым. бутафорскі, ✂ і бутафорны, ✂.

бу́тля, ✂, ж.

Вялікая бутэлька.

  • Б. яблычнага соку.

|| прым. бутлевы, ✂.

буто́н, ✂, м.

Пупышка кветкі.

  • Бутоны цюльпанаў.

|| прым. бутонны, ✂.

буту́з, ✂, м. (разм.).

Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця.

  • З сяней паказаўся чырвоненькі б.

бутэ́лька, ✂, ж.

  1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

    • Б. ліманаду.
  2. Руская мера вадкасцей, роўная О,6 л.

◊

  • Заглядваць у бутэльку (разм. іран.) — часта выпіваць, напівацца.

  • Лезці ў бутэльку (разм. неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэлечка, ✂.

|| прым. бутэлечны, ✂.

  • Бутэлечнае піва.

бутэрбро́д, ✂, м.

Скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад.

|| прым. бутэрбродны, ✂.

  • Бутэрброднае масла.