Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

буй​1, ✂, м.

Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца.

  • Хата стаяла на буі.

буй​2, ✂, м.

Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце і пад. для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.

|| памянш. буёк, ✂.

бу́йвал, ✂, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй.

|| прым. буйвалавы, ✂.

бу́йваліца, ✂, ж.

Самка буйвала.

буйваляня́, ✂ і буйвалянё, ✂, н.

Дзіцяня буйваліцы.

буйнакалі́берны, ✂.

Буйнога калібру.

  • Б. снарад.

буйнапанэ́льны, ✂.

Які будуецца з буйных панэлей.

  • Б. дом.

буйнапло́дны, ✂.

З буйнымі пладамі, ягадамі.

  • Буйнаплодная вішня.

буйне́ць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца буйным (у 1, 2 і 5 знач.), буйнейшым.

|| зак. пабуйнець, ✂.

  • Арэхі пабуйнелі.
  • Дождж пабуйнеў.

бу́йны​1 ✂ прым.

  1. Неспакойны, дзёрзкі, свавольны.

    • Б. нораў.
  2. Моцны, парывісты.

    • Б. вецер.
  3. Пра расліннасць: багаты, раскошны.

    • Буйная збажына.
    • Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

|| наз. буйнасць, ✂.