Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́да, , ж.

  1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка і пад.

  2. Верх над карэтай, брычкай.

  3. Шалаш, будан.

будава́цца, ; незак.

  1. Будаваць сабе дом або іншы будынак.

  2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

    • Будуюцца жывёлагадоўчы комплекс.

|| зак. пабудавацца, .

будава́ць, ; незак.

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. камбайны.
  2. перан. Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новае жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.

  • Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.

  • Будаваць паветраныя палацы (іран.) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| зак. выбудаваць, і пабудаваць, .

|| наз. пабудова, і будаванне, .

|| прым. будаўнічы, .

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.

буда́н, , м.

  1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

  2. Верх, пакрыццё павозкі (разм.).

|| прым. будановы, .

будара́жыць, ; незак.

Узрушваць, непакоіць, узбуджаць.

|| зак. узбударажыць, .

|| звар. бударажыцца, .

будаўні́к, , м.

  1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

    • Брыгада будаўнікоў.
  2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.

    • Будаўнікі новага грамадства.

|| прым. будаўніцкі, .

будаўні́цтва, , н.

  1. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца будоўляй і рэканструкцыяй дамоў, збудаванняў.

  2. Узвядзенне будынка або якога-н. іншага збудавання.

    • Б. спартыўнага комплексу.
  3. Будаўнічы аб’ект, а таксама месца, дзе вядзецца будоўля.

    • Наведаць б.
  4. перан. Стварэнне, арганізацыя чаго-н.

    • Культурнае б.

будаўні́чы, .

  1. гл. будаваць.

  2. Які мае адносіны да будаўніцтва (у 1, 2 і 3 знач.), да будоўлі, да працы будаўніка.

    • Будаўнічая механіка.
    • Будаўнічая прамысловасць.
    • Будаўнічая тэхніка.
    • Б. факультэт.
    • Будаўнічыя работы.
    • Б. атрад.

бу́дачнік, , м. (уст.).

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай чыгуначнай будцы.

бу́дзе у знач. вык. (разм.).

Хопіць, даволі.

Паплакалі трохі і б.