будаўні́цтва,
-
Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца будоўляй і рэканструкцыяй дамоў, збудаванняў.
-
Узвядзенне будынка або якога
-н. іншага збудавання.- Б. спартыўнага комплексу.
-
Будаўнічы аб’ект, а таксама месца, дзе вядзецца будоўля.
- Наведаць б.
-
перан. Стварэнне, арганізацыя чаго-н. - Культурнае б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)