булава́, ​, ж.

  1. Кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара.

    • Атаманская б.
  2. Гімнастычны ручны снарад, які мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

    • Практыкаванні з булавой.
    • І да булавы трэба галава (прыказка; разм.) — галава ва ўсякай справе патрэбна.

|| прым. булаўны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)