Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блудзі́ць​1, ✂; незак.

Страціўшы арыенціроўку, блукаць па лесе, у незнаёмым месцы ў пошуках правільнага выйсця.

  • Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).

|| зак. заблудзіць, ✂.

блудзі́ць​2, ✂; незак. (разм.).

Распуснічаць.

блудлі́вы, ✂.

  1. Распусны.

  2. Пракудлівы, зладзеяваты (разм.).

    • Блудлівая кошка.

блудні́ца, ✂, ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін.

блу́дны​1 ✂:

  • блудны сын — пра непакорнага сына, які пайшоў з бацькоўскага дому, а пасля блукання па свеце з раскаяннем вярнуўся да бацькі (з евангельскай прытчы), а таксама наогул пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

блу́дны​2, ✂ (разм.).

Распусны ў палавых адносінах; непрыстойны.

  • Блудныя жарты.

блу́за, ✂, ж.

Прасторная верхняя сарочка, якую носяць без пояса.

  • Рабочая б.

|| прым. блузны, ✂.

блу́зка, ✂, ж.

Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

  • Батыставая б.

|| прым. блузачны, ✂.

блука́ць, ✂; незак.

  1. Бязмэтна хадзіць, гуляць.

    • Б. па вуліцы.
  2. Пераязджаць з месца на месца, хадзіць у пошуках каго-, чаго-н.

    • Б. па свеце.
  3. перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым-н. (пра погляд, вочы, думкі).

    • Блукаюць думкі.

|| наз. блуканне, ✂.