Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блы́танік, , м. (разм.).

Той, хто дрэнна ў чым-н. разбіраецца, блытае факты.

блытані́на, , ж.

Неразбярыха, нешта заблытанае, няяснае, бесталковае.

  • Б. ў паказаннях сведкі.

блы́таны, .

  1. Бязладна пераплецены, зблытаны, заблытаны.

    • Блытаныя ніткі.
    • Блытаныя сцежкі.
  2. У якім цяжка разабрацца; нелагічны, супярэчлівы.

    • Блытаныя думкі.

|| наз. блытанасць, .

блы́тацца, ; незак.

  1. Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).

    • Ніткі блытаюцца.
  2. ( 1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).

    • Думкі пачалі б.
  3. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.

    • Б. ў адказе.
  4. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).

    • Б. па хатах.
  5. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).

    • Б. з дрэннай кампаніяй.
  6. Чапляцца за што-н., заблытвацца.

    • Ногі блытаюцца ў траве.

|| зак. ублытацца, , заблытацца, , пераблытацца, і зблытацца.

блы́таць, ; незак.

  1. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).

    • Б. валасы.
  2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.

    • Б. даты.
  3. Памылкова прымаць адно за другое.

    • Б. блізнят.
  4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.

    • Б. словы.
  5. Расстройваць, разладжваць.

    • Б. планы.
  6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелае.

    • Б. сляды.
  7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.

|| зак. ублытаць, , заблытаць, , пераблытаць, і зблытаць.

|| наз. блытанне, .

блыха́, , ж.

Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.

  • Шукаць блох (таксама перан. вышукваць нязначныя недахопы ў чым-н. і разм.).

|| памянш. блошка, .

|| прым. блышыны, .