Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блю́да, ✂, ж.

Вялікая талерка круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва і пад.

  • Фарфоравае б.

|| прым. блюдны, ✂.

блюз, ✂, м.

Джазавая музыка, якая адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.

  • Музыка ў стылі блюза.
  • Танцавальны б. (павольны факстрот).

|| прым. блюзавы, ✂.

блюзне́р, ✂, м.

Чалавек, які займаецца блюзнерствам.

|| ж. блюзнерка, ✂.

блюзне́рства, ✂, н.

Зневажанне бога, святых, увогуле ўсяго дарагога, паважанага, а таксама зневажальныя словы.

|| прым. блюзнерскі, ✂.

  • Блюзнерскія словы.

блю́мінг, ✂, м.

Магутны пракатны стан, прызначаны для абціскання сталёвых зліткаў вялікага папярочнага сячэння.

|| прым. блюмінгавы, ✂.