Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бля́клы, ✂.

Які страціў яркасць афарбоўкі, свежасць.

  • Б. колер.
  • Бляклая трава.

|| наз. блякласць, ✂.

бля́кнуць, ✂; незак.

  1. Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.

    • Блякнуць краскі лета.
    • Блякнуць вочы.
  2. перан. Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.

    • Блякнуць успаміны.

|| зак. паблякнуць, ✂.

бля́мкаць, ✂; незак. (разм.).

Бразгаць чым-н. металічным.

  • Б. клямкай.

|| зак. заблямкаць, ✂.

|| аднакр. блямкнуць, ✂.

|| наз. блямканне, ✂.

бляск, ✂, м.

  1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск.

    • Асляпляльны б.
    • Начысціць боты да бляску.
    • Б. лыжак.
  2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану.

    • Б. вачэй.
  3. перан. Пра яркае выяўленне чаго-н.

    • Б. таленту.

    • 3 бляскам (разм.) — вельмі добра, выдатна.

блясна́, ✂, ж.

Прылада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі, да якой прымацоўваецца кручок.

бля́ха, ✂, ж.

  1. Тонкае ліставое жалеза.

    • Накрыць хату бляхай.
  2. Металічная пласцінка з надпісам або нумарам, якая сведчыць аб пасадзе таго, хто яе носіць.

    • Б. на грудзях.
  3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-н.

|| памянш. бляшка, ✂.

|| прым. бляшаны, ✂.

бляха́р, ✂, м.

Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі, хто крые бляхаю дах.

|| прым. бляхарны, ✂.

бляша́нка, ✂, ж.

Бляшаная банка.

  • Б. кансерваў.

бля́шка, ✂, ж.

  1. гл. бляха.

  2. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).

бляя́ць, ✂; незак.

Крычаць (пра авечак, коз).

|| наз. бляянне, ✂.