блякнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.
- Блякнуць краскі лета.
- Блякнуць вочы.
-
пераноснае значэнне: Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.
- Блякнуць успаміны.
|| закончанае трыванне: паблякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)