прыметнік
Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.
- Благія землі.
- Б. чалавек.
Дрэнны ў маральных адносінах.
- Б. ўчынак.
Худы, з хваравітым выглядам.
- Б. з твару.
Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).
- Благія прывычкі.
- Благое вока — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)