Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

болей, прысл.

Тое, што і больш.

боль, , м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

  • Зубны б.
  • З болем у душы.

|| прым. болевы, .

  • Болевае адчуванне.

бо́лька, , ж. (разм.).

Гнойная або запалёная ранка, язва, струп.

  • Чужая б. нікому не баліць (прымаўка).

больш, прысл.

  1. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

    • Б. за гадзіну.
    • Б. за кіламетр.
  2. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння вышэйшай ступені.

    • Б. рашучы хлопец.
  3. Далей, у далейшым.

    • Б. не буду.
  4. Пераважна, галоўным чынам.

    • Ехаць давялося б. лесам.

    • Ні больш ні менш (як) (разм.) — роўна столькі.

бо́льшасць, , ж.

Большая частка каго-, чаго-н.

  • Б. прысутных.

бо́льшаць, ; незак.

Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб’ёме).

|| зак. пабольшаць, .

бо́льшы, .

  1. выш. ст. да прым. вялікі (у 1 знач.).

  2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад.

    • Большая дачка.

|| наз. большы, .

  • Дарослы, старэйшы (разм.).
  • Слухаць большых.