Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

боб1, , м.

  1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

  2. Плады гэтай расліны.

    • Параны б.

  • Наесціся жалезнага бобу (разм.) — набрацца цярплівасці.

  • Хто ў боб, хто ў гарох (разм. неадабр.) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні.

  • Бобу ў гаросе шукаць (разм. неадабр.) — рабіць што-небудзь недарэчнае.

|| прым. бабовы, .

боб2, , м.

У бобслеі: род саней з рулявым кіраваннем.

бо́бка, , ж. (разм.).

  1. Асобнае зерне чаго-н.

    • Б. гароху.
  2. Круглы камячок, шарык.

    • Бобкі граду.
  3. Круглая крапінка на матэрыі і інш., гарошынка.

    • Сукенка ў бобкі.

бо́брык, , м.

Від сукна з кароткім стаячым ворсам.

|| прым. бобрыкавы, .

бо́брыкам, прысл.

Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы.

  • Стрыгчыся б.

бо́бслей, , м.

Від спорту: скарасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе.